пятница, 26 августа 2016 г.

Дзве сасны ля Лiдскаго замку

Амаль да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны каля адной са сцен Лідскага замка раслі дзве старыя сасны. З мясцовых жыхароў ніхто не ведаў колькі гадоў, а можа нават стагоддзяў назад яны там з'явіліся. Але з пакалення ў пакалення перадавалася наступная лягенда аб іх.

Дзве княжны Лідскага замка былі заварожаны калдуном і пераўтвораны ў дзве сасны. Гэтыя чары можна было зняць толькі адслужыўшы ў касцёле службу ў пэўны дзень і ў пэўны час, пры пэўным рытуале. Тайны чараў ведаў толькі адзін ксёндз. Але як толькі ён падыходзіў да алтара, каб зняць гэтыя чары, то аказвалася, што для правядзення службы не хапае атрыбутаў. Але якіх, так і не ўдавалася высветліць. Служба так і не адбылася і чары не былі зняты.

Быў час, калі людзі, якія не ведалі гісторыі пра дзве сасны, спрабавалі іх спілаваць. Але пры надрэзе з іх прасочвалася вадкасць чырвонага колеру, якая нагадвала кроў. Гэта і палохала людзей, таму і век у сосен быў такі доўгі.

Хадзілі чуткі аб тым, што калі сосны спілаваць, то пачнецца вайна. У 1941 г. чыясці нядобрая рука на гэта адважылася.

Запісалі ад Конана Генадзя Пятровіча, намесніка дырэктара турыстычнай фірмы "Святавіт"

Сосны ля лідскага замка 


На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, раслі дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві. Здарылася гэта быццам яшчэ ў часы, калі ў Літве панавала язычніцтва. Прыйшлі сюды дзевяць манахаў-францысканцаў прапаведаваць хрысціянскую рэлігію. Аднак ліцвіны, не жадаючы прымаць хрысціянства, забілі гэтых місіянераў, а іх трупы ўкінулі ў яму на схіле Лідскага замка. На гэтым месцы, не сеяныя і не саджаныя, выраслі дзве сасны, якіх ліцвіны, ужо стаўшы католікамі, нечапалі. Але вось аднойчы хтосьці адсёк галінку і з яе выступіла кроў. 3 той пары ніхто ўжо, не адважваўся ўзняць сякеру на гэтыя дрэвы...

Аднак сёння тых соснаў няма.

Комментариев нет:

Отправить комментарий