Дакладна вядома, што з 1396 па 1399 год жыў у Лідзе татарскі хан Тахтамыш. “Тахтамышаў двор” знаходзіўся на беразе Лідзейкі, там, дзе цяпер аўтастаянка за гасцініцай “Ліда”. Аб яго прыбыванні ў нашым горадзе захавалася наступнае паданне.
У 1399 годзе князь Вітаўт на чале 70-тысячнага войска і татарскія войскі пад камандаваннем хана Тахтамыша пацярпелі паражэнне на рацэ Ворскле. Тахтамыш, чуючы няладнае, першы ўцёк з поля бою.
А дзе ж той давераны чалавек, які закапаў ханскія багацці ў лідскай зямельцы? Ён злажыў сваю галаву на беразе Ворсклы.
Дзе ж цяпер шукаць Тахтамышу свой скарб? Слядоў не засталося. Так з тых самых часоў і ляжыць золата дзесьці на Лідскай зямлі.
Запісалі ад Каладзяжнай Анастасіі Аляксандраўны, супрацоўніцы гісторыка-мастацкага музея
Комментариев нет:
Отправить комментарий