У лютым 1422 года ў Лідскім замку шырока і бліскуча адзначаўся шлюб прастарэлага 71-гадовага караля Ягайлы з маладзенькаю 17-гадовай Соф’яй Гальшанскай. Справа ў тым, што для Ягайлы гэта быў чацвёрты шлюб, першыя яго тры жонкі памерлі, так і не заставіўшы наследніка. Соф’я ж нарадзіла Ягайлу дзвух сыноў – Уладзіслава, Казіміра і стала заснавальніцай дынастыі Ягелонаў. Шлюб паміж Ягайлам і Соф’яй быў заключаны ў Навагрудскім фарным касцёле, а затым маладыя прыехалі ў Ліду. Вясёлыя баляванні працягваліся да вялікага паста.Магчыма і першая шлюбная ночь была праведзена ў пакоях Лідскага замка.
Сліўкін, В. Будаўніцтва Лідскага замка і ўладкаванне прылеглай тэрыторыі (14-15 стагоддзі) // Лідскі летапісец. – 2006. - № 4 (36). Лідчына // Наша слова. – 2006. - 19 ліпеня.


Комментариев нет:
Отправить комментарий